У сувязі са смерцю прэзідэнта Туркменістана Сапармурата Ніязава кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні выконваючаму абавязкі прэзідэнта і Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, родным і блізкім памерлага, усім жыхарам Туркменістана.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе беларускага лідэра. У спачуванні гаворыцца, што вестка аб заўчаснай смерці прэзідэнта Туркменістана Сапармурата Атаевіча Ніязава болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў. Пайшоў з жыцця вядомы дзяржаўны і палітычны дзеяч, які аддаваў усе сілы служэнню сваёй краіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?