Далейшае пагаршэнне эканамічнага развіцця ў Беларусі можа прывесці да абясцэньвання шэрагу актываў Групы Сбербанка Расіі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы расійскага банка ў адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці.
«Пачынаючы з сакавіка 2011 года ў Беларусі назіраецца пагаршэнне макраэканамічнай сітуацыі, якое працягваецца ў другім квартале 2011 года і суправаджаецца значным абясцэньваннем нацыянальнай валюты, высокай інфляцыяй, вялікім адмоўным сальда гандлёвага балансу. Павелічэнне колькасці аперацый зняцця грошай з банкаўскіх рахункаў садзейнічае ўзнікненню дэфіцыту ліквіднасці ў банкаўскім сектары», — канстатуюць аналітыкі Сбербанка.
Кіраўніцтва Групы Сбербанка ажыццяўляе пастаянны маніторынг развіцця сітуацыі.
«Далейшае пагаршэнне эканамічнага развіцця ў Беларусі можа прывесці да абясцэньвання шэрагу актываў Групы. На дату выпуску гэтай скарочанай прамежкавай кансалідаванай фінансавай справаздачнасці дакладна ацаніць згаданы ўплыў на фінансавыя вынікі Групы не ўяўляецца магчымым», — мяркуюць аналітыкі Сбербанка.
Сбербанку РФ належаць 97,91% акцый беларускага
У 2010–2011 гадах Сбербанк выступаў адным з вядучых арганізатараў размяшчэння дзяржаблігацый Беларусі на расійскім рынку, а таксама беларускіх еўрааблігацый.
Як паведамлялася раней, Сбербанк Расіі да 2014 года меў намер выдзеліць Беларусі крэдытныя рэсурсы на 2 млрд. долараў і ўнесці да 350 млн. долараў у статутны фонд набытага ім беларускага ААТ