Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала выключэньне Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый «палітычнай блізарукасьцю». Учора ўвечары рада міністраў Эўразьвязу прыняла адпаведнае рашэньне. Як лічаць у МЗС, рашэньне Эўразьвязу цалкам супярэчыць дэкляраванай мэце падтрымліваць беларускае насельніцтва, інтарэсы простых грамадзянаў беларускай дзяржавы нічога ня значаць для ЭЗ.

Рашэньне наконт выключэньня Рэспублікі Беларусь зь сыстэмы тарыфных льгот можа набыць моц праз 6 месяцаў. «Недальнабачнасьць і шкоднасьць такога кроку для разьвіцьця адносінаў відавочная...» – гаворыцца ў заяве МЗС. Экспэрты рэагуюць на рашэньне Эўразьвязу па‑рознаму. На думку дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Красуцкага, істотнай шкоды для эканомікі Беларусі яно не прынясе, бо рашэньне набудзе моц праз шэсьць месяцаў, а за гэты час урад пасьпее зрабіць неабходныя захады для пераарыентацыі экспартных плыняў на новыя рынкі. Эканаміст Міхал Залескі лічыць, што ў выніку адмены прэфэрэнцый Беларусь страціць да 500 мільёнаў даляраў на год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?