Мікола Разумаў, асуджаны ў чэрвені 2006 г. аршанскім судом на 3 гады «хіміі» за «паклёп на прэзыдэнта», знаходзіцца на свабодзе. Паводле словаў праваабаронцы Алеся Бяляцкага, да адпраўкі на месца адбываньня пакараньня Разумаў пасьпеў аформіць 2‑ю групу інваліднасьці. Заканадаўства Беларусі вызваляе гэтую катэгорыю грамадзянаў ад пакараньня на «хіміі». Цяпер сп. Мікола знаходзіцца дома. М.Разумаў вядомы як рабочы лідэр, ініцыятар першых страйкаў (пач. 1990-х) у Беларусі.

Варта нагадаць, што паводле арт.367 Крымінальнага кодэксу («паклёп на прэзыдэнта») у кастрычніку гэтага году была асуджаная на 2 гады праваабаронца Кацярына Садоўская. 60‑гадовая жанчына, якая вясною перанесла анкалягічнае захворваньне, адбывае пакараньне ў гомельскай жаночай выпраўленчай калёніі.

Дарэчы, праваабаронцы заклікаюць павіншаваць з Калядамі і Новым годам усіх асобаў, якія адбываюць пакараньне ў выніку працэсаў, у якіх прысутнічала палітычная ці грамадзянская матывацыя.

246035 г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, ВК‑4, Садоўскай Кацярыне.

213004 Магілёўская вобласьць, г. Шклоў, ВК‑17, Дашкевічу Зьмітру.

220079 Менск, вул. Кальварыйская, 36, ВК №1, Дранчуку Цімоху. (22 сьнежня стане вядомы дзень датэрміновага вызваленьня Цімоха. Сачыце за падзеямі – магчыма, удасца павіншаваць яго на волі).

211656 Віцебская вобласьць, Полацкі раён, п.а. Малое Сітна, вул. Лясная, 11, да запатрабаваньня, Севярынцу Паўлу.

211300 Віцебскі раён, пас. Віцьба, ВК №3, 1‑шы атрад, Казуліну Аляксандру.

212002 г. Магілёў, вул. Пушкіна, 65, ПУОТ №43, пакой 211, Фінькевічу Артуру.

247511 Гомельская вобласьць, Рэчыцкі раён, в.Баршчоўка, ВУАТ №22, Клімаву Андрэю.

222831 Менская вобласьць, Пухавіцкі раён, вёска Блонь, Статкевічу Мікалаю.

211791 Віцебская вобласьць, Глыбокае‑1, ВК‑13, атрад №7, Круку Івану.

230023 г. Горадня, вул. Кірава, 1, турма №1, СІЗА, Аўтуховічу Мікалаю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?