Былы пасол Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч лічыць, што пасьля скасаваньня гандлёвых прэфэрэнцыяў беларускія ўлады і прадпрыемствы яшчэ больш цесна будуць супрацоўнічаць з Расеяй.

(Машкевіч:) «Я быў на баку польскага ўраду і ўрадаў Літвы і Латвіі, якія пераконвалі Раду Эўразьвязу не пазбаўляць Беларусь прэфэрэнцыяў. Тут ёсьць некалькі небясьпечных момантаў. Гэта можа прывесьці да таго, што беларускія ўлады і прадпрыемствы яшчэ больш цесна будуць супрацоўнічаць з Расеяй. Тыя самыя тавары пойдуць на экспарт праз Расею.

Па‑другое, санкцыі заўсёды адбіваюцца на грамадзтве. Гаворачы мовай польскіх камуністаў часоў ваеннага становішча, урад сябе пракорміць. Мне падаецца, што дэмакратычныя сілы Беларусі ад Эўразьвязу чакаюць крыху іншага – тут трэба прымаць больш пазытыўных рашэньняў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?