Газэта «Літаратура і мастацтва» ў нумары за 15 сьнежня анансуе творы, што будуць друкавацца ў выданьнях холдынгу ў наступным годзе.

Прыцягвае ўвагу тое, што беларускамоўная газэта друкуе назвы твораў і імёны іх аўтараў, якія зьявяцца ў 2007 г. у расейскамоўных часопісах, на трасянцы. Вось некаторыя прыклады:

«...нарыс Анатоля Кудравца «С Василём Быковым по Германии», гутарка Евы Леоновой з Кристой Вольф і іншыя публікацыі» (анонс часопісу «Всемирная литература»), «Тэма далёкага мінулага – Слуцкаму паўстанню прысвечана аповесць Андрэя Федарэнкі «Ничьи»» (часопіс «Нёман»).

У «Нёмане», як піша рэдактар аддзелу літаратурнай крытыкі Валянцін Барысевіч, «грунтоўна, глыбока, рознабакова, як і раней, будуць асьвятляцца тэмы, зьвязаныя з будаўніцтвам Саюзнай дзяржавы, ідэалёгіяй, аховай навакольнага асяродзьдзя, разьвіцьцём айчыннай навукі, культуры і мастацтва».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?