Мінімальны кошт «Белтрансгазу» паводле ацэнкі незалежных экспертаў ‑ $5 млрд.

Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут, абвяргаючы інфармацыю аб тым, што кошт гэтага прадпрыемства паводле ацэнкі галандскага банка складае $3‑4 млрд. У размове з журналістамі міністр фінансаў пацвердзіў, што беларускі бок прапаноўвае падзяліць з Расіяй экспартныя пошліны на беларускія нафтапрадукты, атрыманыя з расійскай сыравіны, у прапорцыі 50 на 50.

Мікалай Корбут заявіў, што ўрад Беларусі не мае намеру пераглядаць бюджэт краіны на 2007 год у сувязі з увядзеннем расійскім бокам экспартных пошлін на нафту і павелічэннем цаны на газ, які пастаўляецца. «Бюджэт Беларусі складае больш як $14 млрд. Няўжо мы не вырашым усе свае пытанні», ‑ сказаў Мікалай Корбут. На яго думку, нішто не можа перашкодзіць эфектыўнаму развіццю беларускай эканомікі. «Паспрабуйце ўставіць у веласіпед, які рухаецца, палец, што адбудзецца? Веласіпед будзе рухацца далей», ‑ заявіў міністр. Паводле слоў Мікалая Корбута, перагаворны працэс з Расіяй аб цане на газ вядзецца ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі паміж прэзідэнтамі дзвюх нашых краін. Беларускі бок робіць усё магчымае, каб перагаворы былі завершаны да канца гэтага года, запэўніў міністр фінансаў. Адказваючы на пытанні журналістаў у парламенце, першы намеснік прэм’ер‑міністра Уладзімір Сямашка сказаў, што цана на расійскі газ будзе меншая за $130‑140

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?