У выпадку павышэньня кошту шэнгенскай візы да 60 эўра беларускі бок ўсталюе адпаведныя стаўкі консульскіх збораў за выдачу візаў замежным грамадзянам.

Як адзначыў кіраўнік консульскага упраўлення МЗС Беларусі Васіль Жлутко, у гэтым пытаньні беларускі бок будзе зыходзіць з прынцыпу ўзаемнасьці. Праблему нельга вырашыць імгненна, бо кошт візаў узрасьце ў зьвязку з тым, што яны стануць біямэтрычнымі – менавіта такія візы выдае сёньня амбасада Францыі ў Менску. Беларускі бок мае намер і надалей праводзіць кансультацыі і ў Брусэлі, і непасрэдна двухбаковыя з краінамі Эўразьвязу.

Пакуль вядома, што ад пачатку наступнага году суседзі Беларусі – Літва, Латвія й Польшча – не павялічваюць кошту візаў для беларусаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?