У Беларусі скачка інфляцыі ў снежні не чакаецца. Сітуацыя не выклікае апасенняў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА віцэ‑прэм’ер Андрэй Кабякоў.

Ён адзначыў, што да канца снежня інфляцыя ў рэспубліцы будзе на ніжняй мяжы гадавога прагнозу ‑ каля 7 працэнтаў (прагнозны паказчык на 2006 год ‑ 7‑9 працэнтаў).

«Прынятыя апошнім часам рашэнні, накіраваныя на скаардынаванасць цэнавых параметраў у шэрагу сфер, не нясуць у сабе нічога звышнатуральнага, ‑ сказаў Андрэй Кабякоў. ‑ Усё ў плане інфляцыі будзе нармальна».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?