Як паведамляе Радыё Рацыя, старшыні ўправы гэтага радыё Яўгену Вапу сёньня пры перасячэньні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі анулявалі візу.

Беларускія памежнікі адмовіліся патлумачыць свой крок, сказаўшы толькі, што па тлумачэньні трэба зьвяртацца ў амбасаду Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

«Гэта зьвязана з тым, што робіцца ў незалежнай інфармацыйнай прасторы і выклікае менавіта такую рэакцыю. Бо я ня бачу іншых прычынаў адмаўленьня ўезду ў Беларусь, калі маю службовую візу, атрыманую па запрашэньні Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“. Я зьбіраўся ехаць у Менск, каб між іншым набываць і кніжкі, якія патрэбныя тут на Беласточчыне, і кампакт дыскі. Крыўдна, што духоўная Бацькаўшчына вось такім чынам глядзіць на беларусаў, якія жывуць па-за межамі Беларусі» — пракамэнтаваў здарэньне Яўген Вапа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?