Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў (Суриков) выступіў з падбухторшчыцкімі заявамі аб правядзеньні незаконнага анэксійнага рэфэрэндуму ў Беларусі аб так званым «канстытуцыйным акце» і аб ліквідацыі суверэнітэту нашай краіны шляхам маніпуляцыяў аб’яднаньня з Расеяй. Ён сказаў (газэта «Белгазета», 11 сьнежня 2006 г., http://www.belgazeta.by.):

«Конституционный акт практически готов, и от белорусских властей требуется лишь политическое решение для организации референдума. «Москва готова» к такому политическому шагу... Сомневаться в результатах голосования уже сегодня не приходится. Простые люди искренне тоскуют по СССР, и лишь национальная элита против «воссоединения славян».

(Выказваньні зьмешчаныя таксама ў рускай газэце «Время новостей», www.vremya.ru, 7.12.2006 г.).

Такім чынам, амбасадар замежнай краіны перакрочыў свой статус і загаварыў мовай антыбеларускай агэнтуры і прапаганды. Акрамя таго апэляцыя замежнага амбасадара да выбраных групаў беларускага насельніцтва і адначасная негатыўная трактоўка беларускай эліты ёсьць умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі, імкненьнем выклікаць раздор у грамадзтве.

За выказваньні і прапаганду супраць суверэнітэту Беларусі гэты амбасадар згодна міжнародных правілаў павінен неадкладна пакінуць межы нашай краіны. Сумняваемся, што высылкі расейскага амбасадара зь Беларусі запатрабуе існуючая тут цяпер прамаскоўская ўлада, але гэтае патрабаваньне ўжо паставіла беларускае грамадзтва. Амбасадар Расеі А.Сурыкаў мусіць выехаць і пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Кіраўніцтва Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай Партыі - БНФ
17 сьнежня 2006 г.

(стыль і правапіс арыгіналу захаваныя)

Фота ІА «АК&М»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна