Службы таксі Мінска павялічылі тарыфы на свае паслугі.

Так, у службе таксі 135 БелаПАН паведамілі, што тарыф павялічыўся на 240 рублёў з 1.500 да 1.740 рублёў за кіламетр у межах горада і з 1.800 да 2.610 за кіламетр за межамі Мінска.

У службе таксі 107 цана за адзін кіламетр у ліку гарады таксама складае 1.740 рублёў (1.500 рублёў раней), за межамі горада - 2.400 (1.800 раней). Кошт мінімальнай паездкі, у якую ўключана 3,985 кіламетра, складае зараз 10 тысяч рублёў (8.800 рублёў раней).

Служба таксі 158 змяніла цэны яшчэ 18 траўня, падняўшы іх з 1.300 да 1.800 рублёў за кіламетр.

Служба таксі 152 мяняла свае тарыфы некалькі тыдняў таму з 1.400 да 1.500 рублёў за кіламетр.

У службах таксі 156 і 184 тарыфы пакуль не змяняліся і складаюць 1.400 і 1.300 рублёў адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?