Раніцай 19 сьнежня гітарыст гуртоў N.R.M., Garadzkija і Pete Paff Піт Паўлаў, як звычайна, меўся адвесьці ў школу свайго сына Яна‑Вінцэнта. Паўлаў заўважыў, што ў ягонай машыне зламаны дзьвярны замок. «Гэта, канечне, вельмі непрыемна, бо бліжэйшымі днямі зьбіраўся ехаць на канцэрты у Польшчу акурат на гэтай машыне. Цяпер давядзецца аддаць троху грошай на рамонт». - кажа Паўлаў.

На шчасьце, злачынца не пасьпеў скрасьці нічога з машыны, а там была Пітава гітара, шмат кампакт‑дыскаў, у тым ліку і з рэпэтыцыйнымі запісамі.

Піт адразу выклікаў міліцэйскую сьледчую групу, якая правяла ўсе патрэбныя мерапрыемствы, але, як кажа Піт, не праявіла ніякага энтузіязму.

Фота Арцёма Лявы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?