Але Саннікавай, маці былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, дазволілі спатканне з сынам.

Як паведаміла БелаПАН Ала Саннікава, 23 мая яна наведала суд Партызанскага раёна Мінска, які вынес прыгавор яе сыну. Там ёй паведамілі, што спатканне дазволена.

Маці асуджанага палітыка пакуль не вызначылася, калі менавіта пойдзе ў следчы ізалятар МУС на вуліцы Валадарскага, дзе знаходзіцца Андрэй Саннікаў. Яна адзначыла, што дазвол сапраўдны на працягу трох дзён.

14 мая ў судзе Партызанскага раёна Мінска кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў быў прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Саннікаў прызнаны вінаватым па частцы 1 артыкула 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), які прадугледжвае пазбаўленне волі ад пяці да 15 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?