Да малітвы за кардынала 97-гадовага Казіміра Свёнтка, які знаходзіцца ў цяжкім стане, заклікае мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Дактары, — паведаміў арцыпастыр, — змагаюцца за жыццё кардынала і робяць усё магчымае, аднак патрэбна і малітва, каб бязмежна міласэрны Бог быў падтрымкай для яго ў гэты цяжкі час».

Наша малітва, па словах мітрапаліта Кандрусевіча, можа стаць выражэннем удзячнасці кардыналу Свёнтку за тое, што прысвяціў сваё жыццё служэнню Касцёлу і яго адраджэнню пасля цяжкіх часоў пераследу.

21 мая кардынал Казімір Свёнтак адзначыў 20-годдзе біскупскага пасвячэння.

У 1941 годзе саветы прыгаварылі маладога святара Казіміра Свёнтка да расстрэлу. Ён чакаў яго ў Брэсцкай турме. Але пачалася вайна, і прысуд не паспелі выканаць. Пасля вайны святара Свёнтка адправілі на 10 гадоў у канцлагер. Пасля смерці Сталіна ён вярнуўся ў Беларусь. Не зламаны, не надломлены, не азлоблены. Служыў не ў сталіцы, нават не ў абласным цэнтры — у Пінску. Адбудаваў там сабор…

Караткевіч захапляўся будучым кардыналам.

Калі Беларусь стала незалежнай, ён узначаліў беларускі касцёл і зрабіў яго сапраўды беларускім.

Эпоха адбілася ў лёсе гэтага чалавека. Нашага вялікага суайчыннніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?