Слоўнік выйшаў у якасці дадатку да №11-2010 часопіса «Архэ», прысвечанага лінгвістыцы 1920-х гадоў.
Першае яго выданне з’явілася ў 1928 годзе. У пачатку працы над ім для Некрашэвіча і Байкова быў вызначаны аб’ём у 30 тысяч слоў. Але ў выніку пад адной вокладкай выдалі больш за 60 тысяч. Як адзначылі тады складальнікі, том быў створаны паводле выбаркі слоў са «Словаря белорусского наречія» Насовіча, «Смоленского областного словаря» Дабравольскага, «Беларуска-польска-рускага слоўнік» Ціхінскага, «Віцебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайсковага слоўніка», рукапісных слоўнікаў Шпілеўскага і Мядзведскага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных новатвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.
Замовіць слоўнік можна тут альбо тут.
Расійска-беларускі слоўнік / Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. — Мінск, 2010. — 704 с.