У чацьвер, 21 сьнежня, а 17-й у Музэі гісторыі беларускай літаратуры на вул.Багдановіча адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Ягора Новікава «Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ стагодзьдзя». Асноўным прадметам працы зьяўляецца вайна як найважнейшы фактар палітычнай гісторыі. Дасьледаваньне аналізуе розныя бакі вайны і можа быць цікавае як аматарам гісторыі, так і ўсім занятым палітыкай і ваеннай справай. Аўтар разглядае імкненьне людзей да палітычнай магутнасьці ў якасьці аднаго з асноўных рухавікоў гісторыі і прасочвае эвалюцыю вайны ад інструмэнту ў барацьбе за магутнасьць да самадастатковага фактару гісторыі.

Храналягічна дасьледьваньне абдымае так званы «далітоўскі» пэрыяд беларускай гісторыі, які цягнецца ад мяжы V–VI ст. да канца ХІІ ст. Першы том дасьледаваньня вабіць чытача ў малавядомыя «цёмныя» стагодзьдзі беларускай ваеннай гісторыі. Нашаму воку адкрываецца плынь славянаў на беларускія землі, якая была водбліскам падзеньня Рымскай імпэрыі і Вялікага перасяленьня народаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна