Пра падрыхтоўку да гэтай творчай акцыі былі праінфармаваныя кіраўнікі грамадскіх арганізацый беларусаў Грузіі, Польшчы, Літвы, Украіны і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі беларускамоўных СМІ дыяспары на сустрэчы ў Міністэрстве культуры 5 мая ў Мінску,
паведаміла БелаПАН
Паводле яе слоў, падчас размовы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні развіцця супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ў сферы культуры.
Як адзначыла
Паводле яе слоў, прадстаўнікі дэлегацый беларусаў замежжа былі праінфармаваныя аб працы па распрацоўцы праекта дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў свеце» на 2011–2015 гады, сучасным стане і развіцці культуры ў краіне, а таксама планах па адкрыцці культурных цэнтраў Беларусі за мяжой на працягу 2011–2015 гадоў.
Удзельнікі сустрэчы выказалі шэраг прапаноў па падтрымцы культурных праектаў і мерапрыемстваў у мэтах прадстаўлення беларускай культуры за мяжой і развіцця міжнародных культурных сувязяў, сказала Смольская.
Паводле яе слоў, дэлегацыі кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб’яднанняў замежжа і прадстаўнікі беларускамоўных СМІ дыяспары знаходзяцца ў Беларусі ў межах удзелу ў XV Мінскай міжнароднай выставе «СМІ ў Беларусі».





