Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з тэрактам у мінскім метро патрабуе навядзення парадку ў арганізацыях і прадпрыемствах, у тым ліку ўзмацнення жорсткасці працоўнай дысцыпліны.

«Сёння хачу звярнуць увагу ўсіх кіраўнікоў: навядзіце парадак. Працоўны час павінен быць аддадзены працы, ніякай балбатні і гэтак далей», — заявіў А. Лукашэнка ў пятніцу, заслухоўваючы даклад аб ходзе расследавання абставінаў выбуху ў мінскім метро, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» .

Як адзначыў ён, папярэднія вынікі праверак паказваюць, што «прычыны і ўмовы, спрыяльныя для злачынстваў (выбухаў — ІФ), заключаюцца не толькі ў недапрацоўцы праваахоўных органаў. Ва ўстановах адукацыі і на прадпрыемствах бязладзіцы больш, чым трэба», — сказаў А. Лукашэнка.

У прыватнасці, растлумачыў ён, у школах выяўляецца маса парушэнняў у арганізацыі выхаваўчага працэсу і пры правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў. Ёсць парушэнні пры звароце боепрыпасаў, хімічных рэактываў.

«Пачынаем разбірацца і высвятляем, што гэты чалавек (абвінавачаны ў тэракце) мог папросту сысці з працы, набраць шарыкаў, ролікаў, арматуры і займацца сваімі справамі, у тым ліку — выпрабоўваць выбуховыя прылады ў лясах. І ніхто гэтага не бачыў», — сказаў А. Лукашэнка. «Усё гэта трэба спыніць», — падкрэсліў Лукашэнка.

У гэтай сувязі, паводле яго словаў, у выпадках бязладзіцы ў бюджэтнай сферы, дзяржструктурах, аж да прыватнікаў, рашэнні павінны прымацца імгненна.

«У нас ёсць савецкая практыка часоў Андропава.
Падабаецца гэта камусьці ці не, але прыкладна так мы павінны прымусіць кожнага працаваць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?