Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Ноччу галоўным чынам па ўсходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах моцныя дажджы, навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1—6°С, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С, максімальная днём плюс 8—13°С, па ўсходзе да плюс 17°С.

У Мінску ў суботу, 7 мая, ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём часам дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3—5°С, максімальная днём плюс 11—13°С.

У наступныя двое сутак, 8—9 мая, па рэспубліцы пахмурна з праясненнямі. У нядзелю, 8 мая, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3—10°С, максімальная днём плюс 13—19°С.

9 мая па паўднёва-ўсходняй палове месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4—10°С, максімальная днём плюс 15—21°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?