Сваімі дзеяннямі Нацыянальны банк наўрад ці выратуе сітуацыю на валютным рынку, але затое выкліча яшчэ большую напружанасць у дзелавым асяроддзі і ў насельніцтва.
Такое меркаванне выказаў БелаПАН кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін, каментуючы намер Нацбанка 12 мая пашырыць калідор ваганняў курсу беларускага рубля да кошыка валют (долар, еўра, расійскі рубель) з 8 да 12%.
«Шчыра кажучы, уся гэта сітуацыя з курсам беларускага рубля нагадвае дрэнна пастаўленую мыльную оперу.
Фінал поўнасцю прадказальны, але сюжэтная лінія зацягнута звыш непрыстойнасці. Гэта ўжо нават не смешна»,— адзначыў эксперт.
Паводле яго слоў, калі курс долара на міжбанкаўскім рынку вагаецца ў межах 5 тысяч рублёў, пашырэнне валютнага калідора на 4% выглядае некалькі дзіўна. «Гэты курс, у цэлым, рынкавы, бо ён складаецца пад уплывам попыту і прапановы, а курс на валютнай біржы — адміністрацыйны, і некаторае адпусканне павадка праблему не вырашае. Мы ўсе добра разумеем, што ўсё гэта скончыцца дэвальвацыяй, і
чым даўжэй Нацбанк і кіраўніцтва краіны будуць адцягваць прыняцце рашэння, тым больш адчувальнымі будуць яго наступствы»,— упэўнены Балыкін.
Ён лічыць, што калі беларускія ўлады разлічваюць такім чынам аблегчыць атрыманне расійскага крэдыту, то наўрад ці ў іх гэта атрымаецца. «Пры ўсіх недахопах расійскага кіраўніцтва гэта ўсё ж адэкватныя і разумныя людзі, і яны выдатна разумеюць сітуацыю ў сучаснай Беларусі, магчыма, нават лепш за нашых чыноўнікаў», — адзначыў Балыкін.
Пакуль жа, паводле яго слоў, няпэўнасць б’е па беларускай эканоміцы, па бізнесе і насельніцтве. Суб’екты гаспадарання адчуваюць вялікія складанасці з набыццём валюты, што негатыўна адбіваецца на дзейнасці як імпарцёраў шырспажыву, так і вытворцаў, якія выкарыстоўваюць імпартныя камплектавальныя. «Насельніцтва ж вымушана пераплачваць у магазінах за самыя неабходныя тавары, са сваёй кішэні аплачваючы
Ён адзначыў, што адзінае пажаданне і бізнесу, і народа ў цэлым уладам — гэта прыняць





