Пакуль увагу беларусаў была прыкавана да трагедыі 11 красавіка, незаўважанай прайшла іншая вялікая непрыемнасць — патрапіў у рэанімацыю народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Дзядзька Рыгор лёг у шпіталь на чарговае абследаванне, але раптам стаў адчуваць сябе горш — і ў выніку яго перавялі ў рэанімацыю.

«У яго было, як кажуць, «планавае ляжанне» у неўралогіі. Але там высветлілася, што і запаленне лёгкіх, — распавяла «Еўрарадыё «жонка паэта Валянціна Барадуліна. — Яго перавялі ў рэанімацыю, таму што там ёсць неабходнае абсталяванне для вентыляцыі лёгкіх. І ў яго не падае тэмпература — 37.1 — 37.4 градусаў. Здаецца, і невялікая, але вельмі непрыемная… Узнімалася і да 38… Ён там быў да таго часу, пакуль лекары не сказалі, што лёгкія чыстыя. Цяпер ён далечвацца ў тэрапіі, але кашаль у яго не праходзіць…»

Самае небяспечнае, кажа Валянціна Міхайлаўна, што лекары не могуць сказаць адназначна, ад чаго ў народнага паэта трымаецца тэмпература.

«Дактары кажуць, што гэта ўсё ад хваробы Паркінсана у цяжкай форме.
Я думала, што гэта, калі ўсё трасецца — а ў яго ж толькі адна рука… Але высветлілася, што ў яго ёсць парушэнні знутры — спазмы, глытаць яму вадкасць цяжка…», — кажа Валянціна Барадуліна.

Рыгору Барадуліну прызначылі новыя лекі — і як мінімум у бліжэйшыя два тыдні гаворка пра выпіску не ідзе. Між іншым, за апошнія гады гэта ўжо не першы раз, калі паэт аказваецца ў рэанімацыі. «Самы першы раз ён выпіў адны лекі, а на раніцу яго забралі ў рэанімацыю… Але ён тады адтуль вылез хуценька, ужо праз тры дні напісаў верш. Наогул, ён іх піша нават у рэанімацыі! Цуд, але ён вершы працягвае пісаць! . Калі б ён перастаў хацець і магчы пісаць — ён бы ўжо загнуўся даўно…», — упэўненая жонка паэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?