З рэанімацыі яго перавялі ў звычайную палату ў 1-й клінічнай бальніцы Мінска.

38-гадовы Віталь Сіліцкі ўжо працяглы час змагаецца з цяжкай хваробай. З дапамогай Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) ён нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Брусэлі. Ён прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь з Бельгіі, дзе праходзіў курс тэрапіі, пасля таго як стан здароўя стаў імкліва горшаць.

Віталь Сіліцкі — выдатны палітолаг. Ён акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?