Ніл Гілевіч: Раю адумацца
Закрыццё газет прывядзе да небяспечнага абвастрэння грамадска-палітычнага клімату ў краіне.
Дзяржаўныя ўлады наважылі ўчыніць расправу над аўтарытэтнымі і любімымі ў народзе выданнямі. Скажу з усёй шчырасцю: як грамадзяніну Беларусі мне сорамна за намер дзяржавы ажыццявіць такую несправядлівую і такую безразважную задуму.
Сёння пайсці на такі крок — на задушэнне светачаў незалежнай думкі, светачаў праўды і сумлення — недаравальная безадказнасць, якая прывядзе да небяспечнага абвастрэння
грамадска-палітычнага клімату ў краіне. Вось чаму тым
панам-таварышам, у чыёй уладнай волі лёс друкаванага слова, я вельмі і вельмі раю адумацца і паглядзець на справу спакойнымі, не замутнёнымі злосцю вачыма. На радасць усім добрым людзям Беларусі.
Ніл Гілевіч, Народны паэт Беларусі
Ніл Гілевіч
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ