Я вырашыў напісаць пра Андрэя Пратасеню не таму, што хварэю на актыўную грамадзянскую пазіцыю альбо цікаўлюся палітыкай.Зусім не, я быў абсалютна апалітычны да нядаўняга часу. Але нягледзячы на гэта, а таксама на тое, што я цяпер жыву далёка ад Беларусі, на іншым кантыненце, падзеі 19 снежня да глыбіні душы мяне ўзрушылі, таму што закранулі людзей, якія мне неабыякавыя.
Многія мае сябры былі на плошчы (дый я таксама мог бы апынуцца там, калі б знаходзіўся ў Беларусі). Аднаго майго прыяцеля моцна збілі, але ён не мог звярнуцца па медычную дапамогу, таму што супрацоўнікі КДБ палявалі па шпіталях і выцягвалі людзей нават з бальнічных палат…
Яшчэ адзін мой сябар, якому быццам бы пашанцавала вярнуцца з плошчы, быў у хуткім часе арыштаваны і цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Гэта праграміст Андрэй Пратасеня.
Я пазнаёміўся з Андрэем дзякуючы яго брату, які быў маім аднагрупнікам у студэнцкія гады. Андруха, як мы яго называлі, заўсёды быў надзвычай лёгкім, кантактным і вельмі аптымістычным чалавекам. Мы разам шмат вандравалі. Падчас падарожжаў было шмат часу для размоваў. Высветлілася, што ў нас шмат агульнага, пачынаючы ад працы ў адной сферы (інфармацыйных тэхналогій), і заканчваючы падобнымі жыццёвымі каштоўнасцямі.Мы абодва хацелі пабачыць розныя краіны, культуры, народы, у нас аднолькавыя музычныя густы, нам абодвум блізкая філасофія
Мы абодва хацелі напоўніць сваё жыццё сапраўднымі падзеямі замест праседжвання перад экранамі кампутараў у офісах. Андрэй заўсёды быў на крок наперадзе ад мяне, і я гэтаму зайздрошчу. Ён без жалю і ваганняў пакінуў
Памятаю, як вандравалі мы па Еўропе на аўтамабілі. За месяц аб’ездзілі 20 краінаў, праехалі каля 15 тысяч кіламетраў. Уражанняў — бездань!
Андрэй заўсёды быў у добрай спартовай форме, з дзяцінства займаўся многімі відамі спорту.Пачынаў з акадэмічнага веславання і ўсходніх адзінаборстваў. Потым было захапленне плаваннем і
Андрэю ўласцівае абвостранае пачуццё справядлівасці. І хоць яго прафесійная кар’ера была дастаткова паспяховая — школа з залатым медалём, факультэт прыкладной матэматыкі БДУ, вялікі досвед працы ў саліднай кампутарнай фірме дазвалялі глядзець з упэўненасцю ў будучыню — але ён хацеў знайсці менавіта сваё месца ў жыцці, каб быць сапраўды карысным людзям. Сябры расказвалі, як Андрэй не раз вёў дабрачынны збор сродкаў для дзетак, якім неабходна аперацыя, і пераводзіў іх на рахункі, апублікаваныя на навінавых сайтах…
Летась Андрэй канчаткова зразумеў, што пластыкавая кар’ера праграміста альбо мэнэджара ўЁн сышоў з кампаніі і прысвяціў вольны час іншай дзейнасці. У прыватнасці, заняўся безаперацыйным аднаўленнем зроку. За час навучання вастрыня зроку ў яго істотна знізілася, а апошнія некалькі месяцаў ён ужо не карыстаўся акулярамі і лінзамі.IT-сферы яго не вабіць.
Але пакуль ягоным марам не давялося збыцца. Амаль тры месяцы ён знаходзіцца ў СІЗА. Але я веру ў гэтага моцнага і сумленнага чалавека. У яго ўсё атрымаецца!
Сябра Андрэя Пратасені Яўген
***
Андрэй Пратасеня нарадзіўся 12 снежня 1981. Пасля школы скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў праграмістам. Займаўся дабрачыннасцю — дапамагаў хворым людзям збіраць сродкі на аперацыі.
У палітычных партыях і рухах не быў да лістапада 2010 г., але за месяц да падзеяў на плошчы Незалежнасці ўступіў у шэрагі АГП. Быў валанцёрам у агітацыйнай кампаніі Яраслава Раманчука. 19 снежня быў на Плошчы, але пад яе разгон не патрапіў і сышоў дахаты. Затрыманы 9 лютага 2011 г. пры нявысветленых да канца абставінах. Пад вечар таго самага дня ў доме яго бацькоў прайшоў ператрус, пасля якога Андрэя арыштавалі. Яму выстаўленае абвінавачанне паводле ч.2 арт. 293 КК — «актыўны ўдзел у масавых беспарадках». Пра тое, што гэты чалавек знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ і праходзіць па справе аб масавых беспарадках, стала вядома ад сваякоў толькі 16 сакавіка.





