З пачатку красавіка ў Беларусі за незаконныявалютна-абменныя аперацыі затрымана сем чалавек, паведамілі БелаПАН у ГУБЭЗ МУС.
У прыватнасці, 27 красавіка ў Мінску на скрыжаванні Лагойскага тракта з МКАД супрацоўнікі УБЭЗ ГУУС і АБЭЗ Савецкага РУУС затрымалі непрацуючага мінчаніна 1960 года нараджэння, які сістэматычна займаўся незаконнымі валютнымі аперацыямі. Устаноўлена, што ў красавіку грамадзянін зрабіў 11 аперацый па абмене валюты, у выніку чаго атрымаў даход больш за 100 млн. беларускіх рублёў. Падчас затрымання ў валютчыка канфіскавалі 2.000 долараў ЗША, 550 еўра, 320.000 расійскіх і 79 млн. беларускіх рублёў.
Затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 233 КК — незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры.
0
0
0
0
0
0