У Мінску ў сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты з поўным закрыццём руху транспарту па пр. Незалежнасці на ўчастку ад вул. Энгельса да вул. Казлова 4, 5 і 6 мая з 21.45 да 24.00 змяняюцца трасы аўтобусных маршрутаў.
Рух аўтобусаў маршрутаў № № 100, 515,
Аўтобусы маршрутаў № № 18, 39 паедуць па вул. Першамайскай, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, пр. Машэрава ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў па шляху прытрымлівання.
Рух аўтобусаў маршруту № 57 арганізуецца па вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Бабруйскай, вул. К. Цэткін, пл. Ф. Багушэвіча, пр. Дзяржынскага ў абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Беларускі дзяржаўны музычны тэатр» па вул. К. Цэткін, «Вакзал» па вул. Бабруйскай пры руху ў напрамку ДС Усходняя і прыпыначнага пункта «вул. Ленінградская» па вул. Бабруйскай ў напрамку вул. Сямашка.