Нацыянальны банк Беларусі адмяніў вусныя рэкамендацыі камерцыйным банкам па стрымліванні курсаў валют, паведамляе лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс».

Раней існавала негалосная мяжа «$1 — максімум 4500 рублёў». Такая рэкамендацыя трымалася з 19 красавіка.

Раней таксама паведамлялася, што вусная рэкамендацыя выклікала практычна поўнае спыненне ўгодаў на пазабіржавым рынку. Банкі здзяйснялі толькі адзінкавыя аперацыі. Пры гэтым дзяржаўныя банкі выконвалі рэкамендаваны абменны курс, працуючы з дзяржпрадпрыемствамі, а прыватныя банкі выкарыстоўвалі розныя схемы абыходу гэтай рэкамендацыі і ў выніку абменны курс на пазабіржавым рынку дасягаў 5500 рублёў за $1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?