У Кітаі апублікаваныя вынікі перапісу насельніцтва, паводле якога цяпер у гэтай самай населенай краіне свету жыве 1 мільярд 340 мільёнаў чалавек.

Такім чынам ад 2000 да 2010 году насельніцтва Кітаю вырасла на 73,9 мільёна або амаль на шэсць працэнтаў.

Перапіс таксама засведчыў старэньне кітайцаў — прапорцыя маладзейшых за 14 гадоў скарацілася ад 23 да 17 працэнтаў, а старэйшых за 60 павялічылася з 10 да 13 працэнтаў. Амаль палова насельніцтва Кітаю цяпер жыве ў гарадах, у 2000 годзе гэтая лічба складала 36 працэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?