Напярэдадні і падчас майскіх святаў па Беларускай чыгунцы будуць курсаваць больш за 90 дадатковых цягнікоў, паведамілапрэс-служба БЧ.
У тым ліку ў міжнародных зносінах будуць курсаваць 67 дадатковых цягнікоў, з іх 37 — фарміравання БЧ, 30 — Федэральнай пасажырскай кампаніі (даччынай кампаніі Расійскіх чыгунак). У мясцовых зносінах дадаткова прызначана больш за 25 пасажырскіх цягнікоў.
У першую чаргу дадаткова прызначаны цягнікі па найбольш папулярных напрамках — з Мінска і Брэста ў Маскву,
У тым ліку на 29 і 30 красавіка дадаткова прызначана 13 цягнікоў Масква — Мінск і Масква — Брэст.У дні майскіх святаў перавозіць пасажыраў будзе шэраг дадатковых цягнікоў па маршрутах: Масква — Брэст — Масква, Магілёў — Масква — Магілёў, Брэст —
У мясцовых зносінах напярэдадні і ў дні майскіх святаў традыцыйна самымі папулярнымі будуць напрамкі Мінск — Брэст — Мінск і Гомель — Мінск — Гомель. Па маршруце Брэст — Мінск — Брэст дадатковыя цягнікі будуць курсаваць 30 красавіка, 1, 3, 4, 7, 8 і 9 мая, па маршруце Гомель — Мінск — Гомель — 29 і 30 красавіка, 3, 4, 9 і 10 мая. Дадатковы цягнік Брэст — Гомель прызначаны на 1 мая. Па маршруце Магілёў — Брэст па адным дадатковым цягніку прызначана на 2 і 9 мая. Таксама па адным дадатковым хуткім
Акрамя таго, у пікавыя дні перавозак будзе павялічана колькасць прыгарадных цягнікоў, а ва ўсе мясцовыя і міжнародныя цягнікі, якія курсуюць паводле графіка, будуць уключацца дадатковыя вагоны.