Сёння раніцай у Цэнтральным раёне Мінска затрыманы аўтазлодзей. Пры сабе ён меў шрубоўку і спецыяльным чынам выгнутыя нажніцы, якія прызначаліся для адкрыцця аўтамабільных замкаў.
Злавіць злодзея атрымалася дзякуючы пільнасці грамадзян, якія паведамілі ў міліцыю пра тое, што каля дома № 31 па вуліцы Веры Харужай падазроны мужчына зазірае ў вокны прыпаркаваных аўтамабіляў. Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі ДАІ ўбачылі, што ў аднаго з прыпаркаваных аўто — маршрутнага мікрааўтобуса «Форд» — ужо разбіта бакавое шкло, а ад яго хуценька адыходзіць чалавек. Адзін з жыхароў дома крыкнуў, што гэта і ёсць той падазроны мужчына. Уцекача дагналі. Пры затрыманні ў яго
Затрыманы —
У дачыненні да падазраванага, хутчэй за ўсё, будзе распачата крымінальная справа па ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Крадзеж»). Праводзіцца расследаванне.