Хакейны клуб «Сокал» (Кіеў) 27 красавіка афіцыйна паведаміў Федэрацыі хакея Беларусі аб адмове ўдзельнічаць у адкрытым чэмпіянаце краіны ў сезоне 2011–2012 гадоў.
«Кіраўніцтва ўкраінскага клуба выказала падзяку беларускай Федэрацыі хакея за супрацоўніцтва і пажадала беларускаму хакею яркіх перамог», — гаворыцца ў паведамленні
«Сокал» удзельнічаў у АЧБ у сезонах 2004–2005, 2005–2006, 2009–2010 і 2010–2011 гадоў. Найвышэйшае дасягненне — чацвёртае месца ў сезонах 2004–2005 і 2009–2010 гадоў.
Такім чынам, у беларускім чэмпіянаце застаўся адзін замежны клуб — «Металургс» з Ліепаі.