Першы ў гісторыі кінематографа трохмерны парнаграфічны фільм «Секс і дзэн 3D: Экстрэмальны экстаз» (3D Sex and Zen: Extreme Ecstasy) паставіў новы рэкорд збораў.
Стужка Стывена Шыу, вытворчасць якой абышлася ў 3,5 млн даляраў, за першыя чатыры дні паказу толькі ў Ганконгу сабрала 1,7 млн даляраў.
Гэта на некалькі дзясяткаў тысяч больш, чым самы вядомы трохмерны фільм — «Аватар».
Поспех ганконскага фільма тым больш значны, што ён атрымаў трэцюю катэгорыю пракату. Паглядзець стужку ў кіно могуць толькі асобы старэйшыя за 18 гадоў. Кінатэатры перапоўненыя нягледзячы на тое, што кошты на квіткі набліжаюцца да 15 даляраў, а за месца ў залах для прыватных праглядаў, якія арандуюцца цэлымі кампаніямі, даводзіцца плаціць больш 20 даляраў.
Характэрна, што зборы «Сэксу і дзэн» ўдвая перавысілі прыбытак ад ранейшага рэкардсмена трэцяй катэгорыі, фільма «юрлівасць і асцярожнасць». Стужка, знятая ў 2007 годзе, у свой час адабрала лідарства ў папярэдняй экранізацыі «Сексу і дзэн», якую зняў бацька Стывена Шыу, Стывен Шыу — старэйшы.
Фільм карыстаецца поспехам і ў іншых краінах. На Тайвані зборы за першыя тры дні паказу перавысілі паўмільёна даляраў. Фільм, поўны сэксу, гвалту і чорнага гумару, карыстаецца папулярнасцю і ў іншых краінах
У аснове фільма ляжыць эратычны раман XVI стагоддзя «Малітоўны дыванок для цялесных уцех». Твор Лі Юя распавядае гісторыю юрлівага «прыродазнаўцв», які расвтаецца з жонкай, каб знайсці сябе. У працэсе «даследаванняў» ён кідае выклік агульнапрынятым нормам.





