Артыкул «Уол-стрыт джорнал», прысвечаны сітуацыі на фінансавым рынку Беларусі пасля ўвядзення свабоднага курса рубля для прадпрыемстваў, трапіў у спіс самых чытаных матэрыялаў еўрапейскагаон-лайн выдання газеты.
Аглядальнік газеты назваў цяперашнюю палітыку беларускіх уладаў «шызафрэнічнай», маючы на ўвазе наяўнасць двух курсаў рубля. «Нічога дзіўнага, што ў аўтарытарнай краіне, дзе адбыўся пагром апазіцыі, дзяржава дае прадпрыемствам, многія з якіх дзяржаўныя, перавагі перад людзьмі», — піша газета. Яна адзначае, што банкі ў Беларусі знаходзяцца пад жорсткім дзяржаўным кантролем.
«Шляхам дэвальвацыі рубля і іншых крокаў, якія Лукашэнка называе рэфорымамі, — іранізуе газета, — ён спрабуе дабіцца атрымання $3 мільярдаў крэдыту ад Расіі і саюзных краін, каб пазбегчы дэфолту ці фінансавай катастрофы».





