У музеі гісторыі Гомеля 22 красавіка адкрыецца выстава выцінанак з фондаў Чачэрскагагісторыка-этнаграфічнага музея «Казка пра Барабольку», прысвечаная25-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Як паведамілі ў адміністрацыі музея, на выставе будуць прадстаўлены 20 выцінанак — фіналістаў конкурсу «Раскажы мне, воблака», які прайшоў у рамках міжнароднага праекта французскай асацыяцыі «Спадчына без межаў» і аддзела культуры Брагінскага райвыканкама.
У 2007 годзе пры рэалізацыі міжнароднай праграмы CORE французская асацыяцыя «Спадчына без межаў» арганізавала міжнародны фестываль, у якім узялі ўдзел пісьменнікі і мастакі з дзесяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Францыі, Аўстрыі, Германіі, Камеруна, Лівана і Філіпін. Адным з праектаў фестывалю быў дзіцячы конкурс «Раскажы мне, воблака», удзельнікі якога — дзеці і дарослыя — павінны былі скласці і праілюстраваць казку пра чарнобыльскае воблака, і стварыць фільм.
Стваралі
На выставе ў музеі гісторыі Гомеля ўвазе наведвальнікаў будзе прапанаваны вынік работы аматарскага аб’яднання «Радзімічы» Бяляеўскай сельскай бібліятэкі Чачэрскага раёна. Удзельнікамі аб’яднання былі створаныя ілюстрацыі ў тэхніцы выцінанкі да казкі.





