Сёння раніцай у суд Фрунзенскага раёна Мінска прывезлі чацвярых затрыманых учора ў кватэры Валерыя Шчукіна актывістаў. Іх будуць судзіць па адміністратыўнай справе за «хуліганства».
Гэта сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта з Віцебска Павал Левінаў, старшыня Віцебскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Вольга Карач, Алег Баршчэўскі ь Віцебска і Павал Станеўскі з Гродна. Усе яны прывялі ноч на Акрэсціна
Нагадаем, іх затрымалі ўчора ў мінскай кватэры Валерыя Шчукіна. На дваіх з іх — Паўла Левінава і Вольгу Карач — склалі пратаколы аб затрыманні паводле падазрэння у тэракце ў мінскім метро 11 красавіка.





