Уладзімір Шульжыцкі зараз знаходзіцца ў Смаргонскім РАУС. Учора ўвечары ў ягонай кватэры быў зроблены ператрус: канфіскаваны дзве пнеўматычныя стрэльбы і адзін пнеўматычны пісталет.

Сам Шульжыцкі падчас ператрусу дома не прысутнічаў, паколькі зараз працуе і жыве ў Маладзечне. З яго слоў, яму затэлефанавала маці і паведаміла пра ператрус, а таксама пра тое, што сёння з раніцы ён павінен з'явіцца ў пастарунак.

Уладзімір Шульжыцкі здзіўлены, што ў яго канфіскавана пнеўматычная зброя, паколькі, з яго слоў, дагэтуль яе непатрэбна было рэгістраваць і можна было свабодна набыць у спартовых крамах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?