Пункты спрошчанага пропуску на беларуска-літоўскай мяжы будуць функцыянаваць у сувязі з Вялікаднем і Радаўніцай, паведамілі ў прэс-службе Лідскага пагранатрада.

Рашэнне ўзгоднена з літоўскім бокам. Перасекчы мяжу ў пункце пропуску «Піцкуны» — «Нарвілішкі» (Іўеўскі раён) можна будзе 23–25 ​​красавіка і 2–3 мая з 10.00 да 17.00. Пункты пропуску «Пяцюлеўцы» — «Ракай» (Шчучынскі раён) і «Геранёны» — «Кракуны» (Іўеўскі раён) будуць адкрыты з 10.00 да 17.00 22–25 красавіка, 29–30 красавіка і 1–3 мая.

Пропуск асобаў будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці сапраўдных дакументаў на права перасячэння мяжы, у тым ліку візаў, і пры наяўнасці адзнакі аб рэгістрацыі ў памежнай зоне для грамадзян Беларусі.

У пунктах спрошчанага пропуску «Геранёны» і «Пяцюлеўцы» таксама будзе ажыццяўляцца пропуск транспартных сродкаў, якія належаць асобам, якія едуць на іх, на праве ўласнасці або карыстання ці валодання.

Акрамя таго, для перасячэння Дзяржаўнай мяжы абавязковая наяўнасць медыцынскіх страхавых полісаў і міжнародных полісаў грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў, адзначылі ў пагранатрадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?