Навукова-асветніцкі праект «Западная Русь» узнагароджаны дыпломам Беларускай Праваслаўнай царквы за арганізацыю і правядзенне канферэнцыі «Мітрапаліт Літоўскі Іосіф Сямашка і яго час».

Узнагароджанне адбылося 16 красавіка ў Мінску па выніках 9. Духоўна-асветніцкайвыставы-кірмаша «Вербны кiрмаш», паведаміў кіраўнік праекта Ігар Зелянкоўскі.

Кіраўнік праекта «Западная Русь» адзначыў, што ў далейшых планах — праца па ўсведамленні беларускага народа як часткі «расейскага свету» і Беларусі як складніка «Святой Русі».

«У гэтых планах і працяг працы па ўвекавечанні памяці навукоўца-філолага Яўхіма Карскага, — паведаміў Зелянкоўскі. — Намі таксама запланаваны цыкл лекцый і канферэнцый, прысвечаных вялікім беларусам-заходнерусістам, а таксама мерапрыемствы, прысвечаныя вайне 1812 года, Першай сусветнай вайне і інш».

Па словах Зелянкоўскага, у чэрвені пройдзе мерапрыемства, прысвечанае заходнерусізму: «Такая канферэнцыя яшчэ ні разу не праводзілася. Па даце правядзення яна супадзе з гадавінай нашага праекту».

«Западная Русь» таксама дамагаецца ад Мінгарвыканкама ўшанавання ў сталіцы Беларусі памяці беларускага навукоўца-філолага Яўхіма Карскага. «Западная Русь» лічыць неабходным перайменаваць адну з цэнтральных плошчаў ці вуліц горада Мінска, увекавечыўшы імя аўтара шматтомнага даследавання «Беларусы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?