Міліцыянт у цывільным цікавіцца асобаю кожнага, хто падыходзіць да дзьвярэй, і прапускае толькі тых, хто тут жыве альбо каго чакаюць гаспадары. Гэта — дзеля бясьпекі сваякоў падазраваных, патлумачыў супрацоўнік МУС.

Пасьля таго як прозьвішчы віцебскіх хлопцаў, якіх вінавацяць у тэракце 11 красавіка, зьявіліся ў інтэрнэце, такія захады сталі неабходныя, заявіў супрацоўнік міліцыі, які дзяжурыць каля пяціпавярховіка па вуліцы Рэпіна. На некаторых сайтах зьявіліся паведамленьні, што ў кватэрах, дзе жылі хлопцы, нехта павыбіваў вокны, але бліжэйшыя суседзі гэтага не пацьвярджаюць.

Зьвесткі пра тое, што сваякоў забралі невядомыя ў цывільным ды вывезьлі ў невядомым кірунку, таксама выклікаюць сумневы ў тых, хто жыве побач.

«Маці К. вельмі прыстойная жанчына, мы зь ёй вітаемся. Я ня чуў, каб нехта яе асуджаў ці агрэсіўна ставіўся да яе. Магчыма, сваякі зьехалі самі, каб ім не назалялі журналісты, або гэта зроблена ў інтарэсах сьледзтва», — мяркуе адзін з суседзяў.

Размаўляць з журналістамі пра сына маці затрыманага Ўлада К. катэгарычна адмовілася. Яна заявіла, што ў СМІ «перамешваюць бруд, а праўды ніколі ня скажуць»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?