Інфармацыя пра пажар у драўляным доме па вуліцы Леніна паступіла да ратавальнікаў 16 красавіка ў 11.35 ад прахожага.

Падраздзяленні МНС, якія прыбылі на месца здарэння, у жылым пакоі ў ложку знайшлі васьмімесячнага хлопчыка, паміж сцяной і ложкам — яго брата 2008 года нараджэння.

Дзеці з апёкам верхніх дыхальных шляхоў і тэрмічнымі апёкамі цела шпіталізаваныя ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу. Урачы ацэньваюць іх стан як цяжкі.

Агнём пашкоджаныя столь і аддзелка кухні, мэбля ў доме.

Меркаваная прычына пажару — свавольства старэйшага дзіцяці з агнём.

Падчас пажару дзеці знаходзіліся дома адны. 36-гадовая маці пайшла на пошту па грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?