15 красавіка Аляксандр Лукашэнка разгледзіў шэраг кадравых рашэнняў.

Аляксандр Максіменка стаў дырэктарам Дэпартамента фінансавага маніторынга Каміэта дзяржкантроля. Юры Аўсіюк прызначаны галоўным судова-медыцынскім экспертам Беларусі.

Новы намеснік дырэктар на Белтэлерадыёкампаніі. Ім стаў Васіль Манюк. Намеснікамі старшыні мытнага камітэта сталі Юры Брыткоў і Сяргей Полудзень.

Уладзімір Трацьякоў будзе генеральным дырэктарам «Нафтана», а Васіль Драбатоў — дырэктарам «Полацктранснафта Дружба».

Былы міністр прамысловасці Аляксандр Радзевіч прызначаны дырэктарам «Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова».

Таксама прызначаны шэраг намеснікаў міністра і старшынь раёвыканкамаў. А вось сілавы блок кадравы дзень не зачапіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?