16-17 красавіка ў мінскім Палацы спорту (Пераможцаў, 4) пройдуць матчы плей-оф Сусветнай групы ІІ тэніснага Кубка Федэрацыі.

У пятніцу ў Мінскай гарадской ратушы прайшло лёсаванне, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі тэніса.

У суботу, 16 красавіка, пройдуць дзве адзіночныя сустрэчы (пачатак а 14-й).

У першым матчы Вікторыя Азаранка (5-е месца ў сусветным рэйтынгу) сустрэнецца з Анэт Контавейт (835-ы рэйтынг), у 2-м матчы: Вольга Гаварцова (117) з Маргіт Руйтэль (451).

У нядзелю гульні пачнуцца а 12-й.

Азаранка – Руйтэль, Гаварцова – Контавейт. Затым пройдзе парная гульня: Азаранка / Гаварцова -- Марэт Ані / Эва Паалма.

Першая ракетка Эстоніі Кая Канепі ў Мінск не прыедзе.

У рэйтынгу зборных Беларусь займае 19-ты радок, Эстонія -- 13-я.

Кошт квіткоў на матчы складае 20 тыс, 30 тыс, 50 тыс. рублёў.

Нагадаем, што Азаранка выйграла два апошнія турніры: у Маямі і Марбельі і ўзнялася на 5-ты радок у сусветным рэйтынгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?