Прафесар Інстытута бесперапыннай адукацыі БДУ Георгій Грыц выказаў сваё разуменне сітуацыі з магчымай дэвальвацыяй беларускага рубля: «Дэвальвацыя прынясе больш шкоды, чым карысці. Сапраўды, дэвальвацыя — гэта макраэканамічны інструмент, патрэбны для таго, каб у кароткатэрміновай перспектыве павялічыць цэнавую канкурэнтаздольнасць мясцовых экспарцёраў за кошт памяншэння выдаткаў на аплату працоўнай сілы ці камплектуючых ад тых самых мясцовых вытворцаў. Але адначасова

праз дэвальвацыю падаражае імпарт, таму што за адну і тую ж адзінку прадукцыі трэба будзе плаціць вялікай колькасцю беларускіх рублёў.
Сёння ў нас каля паловы ўсяго экспарту фарміруюць тры пазіцыі — нафта, калійныя ўгнаенні і чорныя металы. Гэта тры віды прадукцыі з вельмі нізкім дададзеным коштам. Для астатніх беларускіх прадпрыемстваў, унёсак якіх у фармаванне экспартнага патэнцыялу на парадак менш, але на якіх працуюць амаль 80% працаздольнага насельніцтва, доля імпартнага складніку складае ад 60% да 95%. Павелічэнне кошту гэтага імпартнага складніку будзе падобным смерці. Таму што
галоўны козыр беларускай прадукцыі — гэта не якасць і не тэхналагічнасць, а кошт, — будзе знішчаны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?