Пацярпелыя, а таксама сем’і загінулых ад тэракту ў менскім мэтро атрымаюць страхавыя выплаты ў памеры ад 300 да 3 тысяч эўра.

Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу начальніца ўпраўленьня па абавязковым страхаваньні грамадзянскай адказнасьці перавозчыка перад пасажырамі і мэдыцынскім страхаваньні страхавой кампаніі «Белэксімгарант» Тамара Міклашэвіч.

«Тэракт у мэтро быў прызнаны страхавым выпадкам, а значыць, выплаты пацярпелым і сем’ям загінулых будуць ажыцьцяўляцца ў рамках дамовы абавязковага страхаваньня грамадзянскай адказнасьці перавозчыка перад пасажырамі. У залежнасьці ад цяжкасьці шкоды, нанесенай здароўю, памер страхавога пакрыцьця складзе ад 300 да 3000 эўра ў эквіваленце», — заявіла Т. Міклашэвіч.

Ступень цяжкасьці цялесных пашкоджаньняў будзе вызначацца Дзяржаўнай службай судова-мэдыцынскіх экспэртыз.

Паводле Тамары Міклашэвіч, у «Белэксімгарант» ужо зьвярталіся ў справе атрыманьня страхоўкі сваякі аднаго з загінулых падчас тэракту, а таксама некалькі пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?