Першы намеснік старшыні КДБ Віктар Вягера заявіў на тэлеканале АНТ, што не гатовы пакуль казаць аб якой-небудзь партыйнай прыналежнасці абвінавачаных. Разам з тым ён распавёў, што ў ходзе расследавання дадзенай крымінальнай справы КДБ атрымаў відэаматэрыял, у якім адзін з моладзевых актывістаў афіцыйна зарэгістраванай у Беларусі партыі ў фашысцкай форме кажа: «Трэба ехаць у Менск і зрабіць некалькі выбухаў».

Праверыць даставернасць гэтай інфармацыі немагчыма. У мінулым КДБ не раз публікавала звесткі сумнеўнай імавернасці з мэтай дыскрэдытацыі палітычных праціўнікаў Лукашэнкі, але ў далейшым не давала ім ходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?