Адпаведная інфармацыя паступіла ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама і дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.

Сярод пацярпелых — грамадзянін Арменіі, пяць грамадзян Расіі, грамадзянін Туркменістана і грамадзянін Украіны.

«Ім аказваюць усю неабходную медыцынскую дапамогу. Неадкладна былі праінфармаваны пасольствы адпаведных краін, консульскія супрацоўнікі якіх наведалі сваіх грамадзян», — зазначаецца ў паведамленні прэс-службы МЗС.

Нагадаем, 11 красавіка ў выніку выбуху ў мінскім метро 12 чалавек загінулі, 157 — былі шпіталізаваны, пацярпелі ўвогуле 204 чалавекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?