А для выбуху ў метро выкарысталі рэчыва, якому амаль няма аналагаў у свеце.

Вадзім Зайцаў паведаміў, што пацвердзілася адна з версій, якія выказалі яшчэ ўчора, што

тэракт у мінскім метро здзейсніў нездаровы чалавек, магчыма, для рэалізацыі [хворых] асабістых амбіцый.

Цяпер малады чалавек, які падазраецца ў здзяйсненні тэракту, затрыманы, затрыманы і яго двое [меркаваных] саўдзельнікаў. Аднак Вадзім Зайцаў адзначыў, што яны маглі не прымаць прамога ўдзелу ў здзяйсненні злачынства. Ступень іх удзелу вызначыць следства. Высветлена сувязь паміж выбухамі ў Віцебску ў 2005, у Мінску ў ліпені 2008-га і ў красавіку 2011.

Адказваючы на пытанне аб тым, з чаго была выраблена выбухоўка, старшыня КДБ сказаў, што ў ёй выкарыстоўвалася асаблівае выбуховае рэчыва. Гэта рэчыва выкарыстоўвалася і ў Мінску ў ліпені 2008 года. Па словах Зайцава,

яно мае інтарэс для экспертаў замежных спецслужб, бо аналагаў такога рэчыва не існуе амаль нідзе ў свеце.

Пры выбуху ў мінскім метро выкарыстоўвалася канфігурацыя гэтага ўнікальнага выбуховага рэчыва. Па словах старшыні КДБ,

дастаткова некалькіх грам, каб пры вырабе бомбы чалавеку адарвала кісці рук.

Для параўнання: падчас тэракта ў Мінску 3 ліпеня 2008 агульная маса выбуховага рэчыва склала амаль 1 кг. Па версіі следства, выканаўца тэракту атрымаў рэчыва дзякуючы інтэрнэту.

Вадзім Зайцаў адмовіўся паведамляць пра матывы злачынства, спаслаўшыся на следчыя дзеянні, якія працягваюцца.

Старшыня КДБ праінфармаваў, што падазраваныя былі затрыманы надта хутка, і ў гэтым вялікае дасягненне беларускіх праваахоўнікаў, бо

пасля іх затрымання высветлілася, што «яны планавалі іншыя дзеянні, якія не дазволілі б раскрыць злачынства».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?