«Падазраваны на першым жа допыце даў прызнальныя паказанні. Ён заяўляе, што ажыццявіў выбух у Віцебску ў верасні 2005 года, выбух на праспекце Пераможцаў 3 ліпеня 2008 г. і выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 г. «, — сказала крыніца.

Па словах крыніцы, затрыманага вылічылі пасля прагляду відэаматэрыялаў на ўсіх станцыях метро за папярэднія тэракту некалькі дзён. Высветлілася, што ён рэгулярна выходзіў з метро на станцыі метро «Фрунзенская». На гэтай станцыі было ўсталявана вонкавае назіранне, супрацоўнікі якога ў аўторак ўбачылі чалавека, падобнага на падазраванага, правялі яго да месца жыхарства і выклікалі спецпадраздзяленне МУС «Алмаз». Затрыманне праводзіў «Алмаз».

На здымнай кватэры, дзе пражываў 25-гадовы падазраваны была затрыманая маладая жанчына, якая ўяўляецца яго «дзяўчынай».

У ходзе допыту падазраваны паведаміў, што першы тэракт ён здзейсніў у Віцебску ў верасні 2005 года. Пасля гэтага, застаўшыся беспакараным, ён адслужыў у беларускай арміі. Вярнуўшыся з войска, па яго словах, у Інтэрнэце знайшоў звесткі аб тым, як зрабіць больш магутнае выбуховае прыстасаванне, вырабіў яго і прывёў у дзеянне 3 ліпеня 2008 года ў Мінску, у дзень святкавання Дня Незалежнасці.

Паводле словаў падазраванага, ён змог пазбегнуць абавязковай дактыласкапіі ўсяго мужчынскага насельніцтва Беларусі, якая была праведзена пасля выбуху ў 2008 годзе.

Крыніца паведамляе, што псіхіятры ўжо правялі размовы з падазраваным.

— Са словаў псіхіятраў, ён з’яўляецца разумным. Свае дзеянні ён тлумачыць задавальненнем, якое яму дастаўляюць чалавечыя пакуты. Псіхіятры параўналі падазраванага з кінавобразам Ганібала Лектара, — сказаў суразмоўца. — Падазраваны сцвярджае, што дзейнічаў у адзіночку. Палітычных матываў сваіх дзеянняў ён не вылучае.

Па неўдакладненых дадзеных, падазраваны да службы ў войску жыў у Віцебску і пераехаў у Мінск, адбыўшы тэрміновую службу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?