Пра гэта ён заявіў на нарадзе 13 красавіка, фрагменты якой былі паказаны па каналах беларускага тэлебачання.

«Любая паніка наконт харчавання, валюты і іншае павінна спыняцца, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Не магу не звярнуць увагу яшчэ на адзін найважнейшы момант. Ён звязаны са спробай стварэння ў грамадстве панікі праз распаўсюджванне чутак аб шматлікіх выбухах у краіне, аб тым, што за гэтым стаіць улада і гэтак далей. Ужо дагаварыліся да таго, што не толькі ўлады учыняюць гэтыя гнюсныя злачынствы, але і вайскоўцы, міліцыя, праваахоўныя органы і нават царква. Я ўчора распарадзіўся знайсці нягоднікаў, затрымаць і дапытваць як злачынцаў».

Паводле слоў Лукашэнкі, учора яго праінфармавалі, што такія людзі затрыманы.

«Я звяртаюся да генеральнага пракурора — ніякага даравання ім. Гэта яны ствараюць гэтае асяроддзе і пачынаюць бударажыць сумленных і прыстойных людзей. Гэта тычыцца і сродкаў масавай інфармацыі. За распаўсюджванне падобных паклёпніцкіх выдумак вінаватыя панясуць крымінальную адказнасць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?